21.11.2024
ПА СТАРОНКАХ РОДНАЙ МОВЫ
21 лістапада ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад №7 г.Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень па тэме “Па старонках роднай мовы”.
Выхаванцы пазнаёміліся з творчасцю знакамітага беларускага пісьменніка Якуба Коласа, а таксама з яго вершам “Адлет жураўлёў”.
У кутку “Дзіцячая бібліятэка” для выхаванцаў была арганізавана выстава кніг, надрукаваных на роднай беларускай мове. Дзяцей вельмі зацікавілі казкі, вершы, загадкі і малюнкі, адлюстраваныя у кнігах.
Цікавымі атрымаліся драматызацыі казак “Коцік, пеўнік і лісіца”, “Рукавічка”. Пры выкананні ролі, кожны стараўся правільна вымаўляць беларускія словы і праяўляць творчасць.
На працягу ўсяго дня гучала родная беларуская мова, а літаратурныя творы беларускіх пісьменнікаў дапамагалі паказаць яе непаўторнасць і прыгажосць.