Дзяржаўная ўстанова сістэмы адукацыі
Рэспублікі Беларусь

 

Адно акно | Аб установе | Бацькам | Віртуальны кабінет педагога | Сэрвісы | 2024 Год якасці | Бяспечны інтэрнэт | Гісторыя,традыцыі, дасягненні ўстановы | Апякунскі савет | Тэлефон даверу | Апорная установа па ПДР | "Беларусь памятае" | ЛЕТА-2024 | Абарона персанальных дадзеных | Прафсаюз | ЗЯЛЁНАЯ ШКОЛА

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

апытанне

В каких новых формах дошкольного образования вы нуждаетесь в нашем учреждении дошкольного образования?



вынікі апытанняў

 

 

 

 


18.01.2019

Весяліцца народ – свята Каляды ў варот!

Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці педагагічнага калектыву ДУА “Яслі-сад № 7 Г. Ганцавічы” з’яўляецца далучэнне выхаванцаў да культурнай спадчыны свайго народа. Вырашэнне гэтай задачы праходзіць праз розныя формы работы з дзецьмі. Адной з іх з’яўляецца правядзенне фальклорных свят.

Так, 17 студзеня, у рамках беларускамоўнага дня ў нашым дзіцячым садку прайшло відавішчнае і незабыўнае свята “Весяліцца народ – свята Каляды ў варот!”, якое падрыхтавалі і правялі музычны кіраўнік Грыцкевіч Анастасія Аляксандраўна, кіраўнік фізічнага выхавання Касцюкевіч Ала Вячаславаўна і выхавальнік старэйшай групы Курылік Валянціна Паўлаўна.

Падчас мерапрыемства дзеці і дарослыя змаглі акунуцца ў гістарычнае мінулае краіны, дакрануцца да культуры, звычаяў, абрадаў нашых продкаў. Казачная Баба Яга, якая прыйшла на свята, з дапамогай   добразычлівай Гаспадыні і Ражаных, вучылася святкаваць Каляды, прытрымліваючыся традыцый, існуючых не толькі па ўсёй Беларусі, а таксама і на Палескай зямлі.

На працягу свята гучалі калядныя песні, заклічкі, жарты. Выхаванцы дзяліліся з гледачамі ведамі народных прыкмет, правялі спаборніцтвы на лепшага знаўцу калядных прыказак і прымавак. Найбольшую цікавасць і актыўнасць выхаванцаў выклікалі народныя калядныя гульні “Варажба на збаночках”, “Вясёлая хвілінка”, “Венік па крузе”, “Залатыя вароты” і іншыя.

Кульмінацыяй свята стаў залаты дождж з пажаданнямі здароўя, дабрабыту, міру і шчасця ў кожную сям’ю ад гаспадыні свята, якім яна асыпала ўсіх прысутнічых. На працягу дня дзеці разам з дарослымі атрымалі незабыўныя ўражанні ад калядавання па садку, ад падтрымкі сувязі з мінулым і сучасным.

 

 

   

 

тэлефон, электронная пошта, рэгістрацыйнае пасведчанне