Дзяржаўная ўстанова сістэмы адукацыі
Рэспублікі Беларусь

 

Адно акно | Аб установе | Бацькам | Віртуальны кабінет педагога | Сэрвісы | 2024 Год якасці | Бяспечны інтэрнэт | Гісторыя,традыцыі, дасягненні ўстановы | Апякунскі савет | Тэлефон даверу | Апорная установа па ПДР | "Беларусь памятае" | ЛЕТА-2024 | Абарона персанальных дадзеных | Прафсаюз | ЗЯЛЁНАЯ ШКОЛА

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

апытанне

В каких новых формах дошкольного образования вы нуждаетесь в нашем учреждении дошкольного образования?



вынікі апытанняў

 

 

 

 


15.08.2019

"Чароўная яблынька"

Цікавая сустрэча дашкалят з мастачкай

Нядаўна нам, педагогам і выхаванцам старэйшых груп нашага дзіцячага садка №7, пашчасціла пабываць на цікавай сустрэчы ў раённым краязнаўчым музеі. А сустракаліся мы з творчым чалавекам, мастаком, нашай зямлячкай Танкаль Марынай Яўгенаўнай, якая жыве і працуе ў горадзе Краснаярску.

Тэма нашай сустрэчы прысвячалася Году малой радзімы. Марына Яўгенаўна ніколі не забывае свій родны куточак, дзе яна нарадзілася і вырасла, сваю родную Ганцаўшчыну. Мы з вялікім задавальненнем разглядалі альбом з рэпрадукцыямі яе карцін. З хваляваннем і асаблівай цеплынёй мастачка апавядала нам гісторыю ўзнікнення шэдэўра, які займае цэнтральнае месца ў выставачнай зале – карціны “Старая яблыня”.

Потым Марына Яўгенаўна параіла хлопчыкам і дзяўчынкам пабыць маленькімі мастакамі і намаляваць сваю яблыню.

Дзеці з энтузіязмам і натхненнем узяліся за справу. Кожны абраў справу па душы: адныя з рабят малявалі фарбамі на вялікім ватмане, другія змешвалі фарбы, ствараючы свій непаўторны колер, трэція каляровымі алоўкамі замалёўвалі сілуэты папяровых яблычак. Ніхто не ленаваўся!

Мастачка прапанавала прыдумаць сваю назву карціны. Перамогу атрымала назва “Чароўная яблынька”, якая пачаставала ўсіх дзяцей на развітанне сакавітымі яблыкамі.

Творчую працу, створаную рукмі нашых маленькіх выхаванцаў, у якасці падарунка, мы забралі у наш дзіцячы садок на памяць аб знаёмстве з мастачкай. Развітаючыся з творцай, мы пажадалі Марыне Яўгенаўне новых поспехаў у працы і цікавых сустрэч!

 

Станкевіч Жана Мікалаеўна, Плескацэвіч Алена Міхайлаўна, выхавальнікі дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад №7 г. Ганцавічы

 

 

   

 

тэлефон, электронная пошта, рэгістрацыйнае пасведчанне