Дзяржаўная ўстанова сістэмы адукацыі
Рэспублікі Беларусь

 

Адно акно | Аб установе | Бацькам | Віртуальны кабінет педагога | Сэрвісы | 2024 Год якасці | Бяспечны інтэрнэт | Гісторыя,традыцыі, дасягненні ўстановы | Апякунскі савет | Тэлефон даверу | Апорная установа па ПДР | "Беларусь памятае" | ЛЕТА-2024 | Абарона персанальных дадзеных | Прафсаюз | ЗЯЛЁНАЯ ШКОЛА

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

апытанне

В каких новых формах дошкольного образования вы нуждаетесь в нашем учреждении дошкольного образования?



вынікі апытанняў

 

 

 

 


07.02.2020

“Самая лепшая ў свеце зямля – Ганцаўшчына любая мая!”

Па традыцыі кожны чацвер у дзіцячым садку № 7 г. Ганцавічы праходзіць беларускамоўны дзень.

Не быў выключэннем і чацвер 6 лютага. Гэты дзень быў прысвечаны Году малой Радзімы і 80-годдзю Ганцавіцкага раёна і называўся “Самая лепшая ў свеце зямля – Ганцаўшчына любая мая!”.

На працягу дня ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшлі пазнавальныя заняткі пра родны горад, славутыя мясціны нашага раёна, знакамітых людзей Ганцаўшчыны.

Акрамя таго, выхаванцы знаёміліся з атласам Ганцавіцкага раёна і ўдзельнічалі ў віктарыне “Хто хоча стаць краязнаўнам”. Дзеці разглядалі беларускі рушнік, вышыты рукамі мясцовых умельцаў і малявалі беларускі ўзор, якім упрыгожвалі адзенне.

Самыя маленькія нашы выхаванцы з задавальненнем слухалі вершы паэтаў Ганцаўшчыны і гулялі ў беларускія гульні. Дзень атрымаўся насычаным і цікавым. Ён даў магчымасць у чарговы раз далучыць нашых хлопчыкаў і дзяўчынак да спадчыны той зямлі, на якой яны нарадзіліся і жывуць.

 

 

   

 

тэлефон, электронная пошта, рэгістрацыйнае пасведчанне