21.02.2020
Тэатр батлейка "Мяшок яблык"
21 лютага ў дзіцячым садку прайшло забаўляльнае батлеечнае прадстаўленне “Мяшок яблык” па матывах аднайменнай беларускай народнай казкі. Для нашых выхаванцаў яго падрыхтавалі супрацоўнікі раённага Дому рамёстваў Абрамовіч-Ілюкевіч Сняжана Вікенцьеўна, Цялушка Кацярына Сяргееўна – кіраўнікі народнага клуба народнай творчасці “Багач” і майстра народных промыслаў (рамёстваў) Васіленка Наталія Анатольеўна. Мерапрыемства было прыўрочана к міжнароднаму Дню роднай мовы.
Пад час прадстаўлення дзеці чулі прыгожую, мілагучную беларускую мову, мелі магчымасць разам з артыстамі размаўляць на ёй. Акрамя таго, дзеці з цікавасцю прымалі ўдзел у пастаноўцы казак з дапамогай фланелеграфа і лялек ценявога тэатра.
Падобныя мерапрыемствы ў дзіцячым садку праводзяцца рэгулярна. Гэта дае магчымасць далучыць маленькіх грамадзян нашай краіны да вытокаў роднай мовы і выхоўваць любоў і павагу да яе.