Дзяржаўная ўстанова сістэмы адукацыі
Рэспублікі Беларусь

 

Адно акно | Аб установе | Бацькам | Віртуальны кабінет педагога | Сэрвісы | 2024 Год якасці | Бяспечны інтэрнэт | Гісторыя,традыцыі, дасягненні ўстановы | Апякунскі савет | Тэлефон даверу | Апорная установа па ПДР | "Беларусь памятае" | ЛЕТА-2024 | Абарона персанальных дадзеных | Прафсаюз | ЗЯЛЁНАЯ ШКОЛА

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

апытанне

В каких новых формах дошкольного образования вы нуждаетесь в нашем учреждении дошкольного образования?



вынікі апытанняў

 

 

 

 


25.08.2020

Абноўлены дзіцячы сад да навучальнага года падрыхтованы!

З кожным годам наша ўстанова дашкольнай адукацыі зменьваецца ў лепшы бок, становіцца больш прыгожай і багатай. У ей ствараюцца спрыяльныя ўмовы для павышэння якасці адукацыйнага працэсу, накіраванага на ўсебаковае і гарманічнае развіццё асобы дзіцяці.


Работнікі, выхаванцы і іх бацькі называюць свой дзіцячы сад астраўком прыгажосці. І гэта сапраўды так.

За кошт сродкаў пазабюджэтнай дзейнасці, атрыманай ад працы гурткоў на платнай аснове і здачы другаснай сыравіны, апякунскіх узносаў бацькоў, а таксама спонсарскай дапамогі, да пачатку навучальнага года ва ўсіх памяшканнях дзіцячага сада зроблены касметычны рамонт.

Змяніліся групавыя памяшканні, спальні, распранальні, кабінеты спецыялістаў, холы і калідоры. Набыты жалюзі, кампутарная тэхніка, камплекты пакрываў на дзіцячыя ложкі, посуд, будаўнічыя матэрыялы, праведзена замена дзвярэй у музычнай зале.

На ўсе вышэйпаказаныя работы затрачана 13 692 рубля.
Па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі калектывам ясляў-сада праведзена вялікая праца: адрамантаваны падлогі і дахі ценявых падстрэшкаў, надворнае гульнявое і спартыўнае абсталяванне, вулічнае асвятленне, выкарчаваныя старыя пні, спілаваныя дрэвы. Наўзамен ім высаджаны 20 туй, елі і дэкаратыўныя хмызнякі.
Цешыць вока абноўленыя і зноўку задэкарыраваныя каляровым друзам клумбы. Для надання кветніка эстэтычнага выгляду набыты дэкаратыўныя агароджу, малыя скульптурныя формы.
Адміністрацыяй і педагагічным калектывам ясляў-сада № 7 пры актыўным удзеле бацькоўскай грамадскасці і спонсараў, праведзена вялікая праца па стварэнні спрыяльных умоў для якаснага вядзення адукацыйнага працэсу.

Але жыццё не стаіць на месцы. Тэмп сённяшняга дня патрабуе ад нас больш свежых рашэнняў, новых ідэй і крэатыву, каб павысіць якасць дашкольнай адукацыі, а таксама дасягнуць вяршынь нашага прафесійнага і асобаснага росту. І мы ўпэўненыя - усё ў нас атрымаецца!

 

 

   

 

тэлефон, электронная пошта, рэгістрацыйнае пасведчанне