31.08.2020
Удзел у раённай канферэнцыі
28 жніўня 2020 года прайшло паседжанне раённага выканаўчага камітэта з удзелам памочніка Прэзідэнта - інспектара па Брэсцкай вобласці Анатоля Маркевіча, падчас якога разглядалася пытанне "Аб гатоўнасці ўстаноў адукацыі Ганцавіцкага раёна да новага 2020/2021 навучальнага года».
Перад членамі выканаўчага камітэта і запрошанай педагагічнай грамадскасцю выступіла загадчыца нашага дзіцячага сада Шахрай Таццяна Іванаўна, якая падзялілася вопытам працы «Аб дзейнасці адміністрацыі і педагагічнага калектыву дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №7 г. Ганцавічы" па стварэнню ўмоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу дзяцей дашкольнага ўзросту».
У сваім выступе Таццяна Іванаўна распавяла пра дасягненні калектыву, выказала падзяку бацькам выхаванцаў і спонсарам за аказаную дапамогу ў падрыхтоўцы ясляў-сада да новага навучальнага года, а таксама падзялілася планамі на будучыню.
Мы верым, што новы навучальны год будзе насычаным і плённым. А нашы педагогі прыкладуць максімум намаганняў для таго, каб паспяхова рэалізаваліся ўсе планы.