18.09.2020
Усе на старт!
У межах Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў нашым дзіцячым садзе 17 верасня прайшлі велагонкі «Усе на старт».
Дадзенае мерапрыемства было накіравана на замацаванне ведаў, правілаў дарожнага руху, уменняў катацца на ровары і самакаце. Акрамя таго, педагогі - арганізатары велагонак, імкнуліся фарміраваць у кожнага дзіцяці пазітыўнае стаўленне да здаровага ладу жыцця. Стварыць добры настрой і выклікаць станоўчыя эмоцыі.
Забіяцка, весела, эмацыйна прайшлі велагонкі.
Дзеці прадэманстравалі імкненне да перамогі,
добрую фізічную падрыхтаванасць і камандны дух.
Таксама яны даведаліся, што выкарыстоўваючы ровар,
як сродак перамяшчэння, шкоду экалогіі нашай
Планеце не будзе нанесены.
Велагонкі «Усе на старт» ператварыліся ў яркае,
запамінальнае, відовішчнае і карыснае мерапрыемства.