18.09.2020
За Беларусь!
Душэўны, шчыры і прыгожы жаночы форум «За Беларусь» адбыўся 17 верасня ў Мінску. У «Мінск-Арэне» сабраліся самыя ініцыятыўныя жанчыны краіны, якіх па самых сціплых падліках было не менш за 13 тысяч. Іх аб'яднала любоў да роднай Беларусі, жаданне мірна, спакойна і стабільна жыць у сваёй краіне, гадаваць дзяцей і з упэўненасцю глядзець у будучыню.
У складзе дэлегацыі ад Ганцавіцкага раёна дадзенае мерапрыемства наведалі і нашы педагогі Касцюкевіч Ала Вячаславаўна і Лашко Кацярына Васільеўна. Яны адзначылі, што на форуме панавала цудоўная атмасфера. Энергетыка зачароўвала. Адчувалўся гонар за сваю краіну і адзінства беларускага народа.
Прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў форуму быў выступ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і арганізаваная канцэртная праграма.
Мерапрыемства было яркім, насычаным і добрым. Сваім удзелам у ім нашы педагогі падтрымалі ідэі форуму: жанчыны - за Беларусь!