19.09.2020
Велапрабег "За Беларусь!"
18 верасня адбыўся раённы велапрабег «За Беларусь», у якім прынялі ўдзел члены нашага калектыву: Чабатарэнка Святлана Іванаўна, Клішэўскі Наталля Рыгораўна, Лашко Кацярына Васільеўна, Дзенісеня Святлана Васільеўна, Вайтишкевич Алена Вячаславаўна.
Удзельнікі велапрабегу стартавалі з гарадской плошчы, праехалі па вуліцах горада і фінішавалі ва ўрочышчы «Горкі».
Сваім удзелам у мерапрыемстве нашы супрацоўнікі выказалі імкненне жыць у спакойнай, стабільнай і квітнеючай Беларусі.