22.09.2020
Дзень без аўтамабіля
22 верасня традыцыйна Рэспубліка Беларусь прымае ўдзел у Міжнароднай акцыі «Дзень без аўтамабіля», якая накіравана на абарону навакольнага асяроддзя ад шкодных выкідаў. Да гэтай акцыі далучыўся калектыў нашага дзіцячага саду.
Педагогі з выхаванцамі правялі гутаркі на тэму «Планета просіць дапамогі», падчас якіх, у даступнай форме, распавялі пра значэнне чыстага паветра для жыцця раслін, жывёл і чалавека.
Кіраўнік фізічнага выхавання Касцюкевіч Ала Вячаславаўна з дзецьмі старэйшых груп правяла навучальны ўрок «Мой двухколавы сябар», дзе раскрыла сакрэт, што ровар або самакат самае лепшае і экалагічна бяспечнае сродак перамяшчэння.
Выхавальнікі актыўна заклікалі бацькоў, якія выкарыстоўваюць аўтамабіль, як асноўны сродак перамяшчэння, хаця б на адзін дзень адмовіцца ад яго ў знак салідарнасці з усімі ўдзельнікамі Міжнароднай акцыі.
Давайце разам берагчы планету - іншай такой няма на свеце!