02.10.2020
Алея педагагічнай славы
2 кастрычніка напярэдадні Дня настаўніка ў нашым горадзе адбылася знамянальная падзея - была закладзена алея педагагічнай славы, у гонар 80-годдзя сістэмы адукацыі Ганцаўскага раёна.
Мерапрыемства ініцыяваў аддзел па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама і першасная ветэранская арганізацыя ветэранаў педагагічнай працы.
У адрас тых, хто сабраўся шмат добрых і цёплых слоў было сказана старшынёй раённага выканаўчага камітэта Уладзімірам Уладзіміравічам Чыставым, начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама Надзеяй Уладзіміраўнай Здрок і старшынёй першаснай ветэранскай арганізацыі ветэранаў педагагічнай працы Валянцінай Адамаўнай Мурашка.
Сярод 35 туй, высаджаных на алеі, ёсць і наша дрэўца, якое з любоўю, трапятаннем і асаблівым гонарам пасадзіла ветэран педагагічнай працы, а ў мінулым загадчык нашага установы дашкольнай адукацыі Алена Іванаўна Кучма.
Спадзяемся, што алея педагагічнай славы будзе з кожным годам папаўняцца новымі дрэўцамі, рабіць больш прыгожым наш горад і радаваць яго жыхароў.