Дзяржаўная ўстанова сістэмы адукацыі
Рэспублікі Беларусь

 

Адно акно | Аб установе | Бацькам | Віртуальны кабінет педагога | Сэрвісы | 2024 Год якасці | Бяспечны інтэрнэт | Гісторыя,традыцыі, дасягненні ўстановы | Апякунскі савет | Тэлефон даверу | Апорная установа па ПДР | "Беларусь памятае" | ЛЕТА-2024 | Абарона персанальных дадзеных | Прафсаюз | ЗЯЛЁНАЯ ШКОЛА

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

апытанне

В каких новых формах дошкольного образования вы нуждаетесь в нашем учреждении дошкольного образования?



вынікі апытанняў

 

 

 

 


15.10.2020

Прыгажуню Восень у госці запросім

Беларускамоўны дзень у дзіцячым садзе - гэта заўсёды знамянальная і запамінальная падзея. Да яго ўсе дружна рыхтуюцца і чакаюць з нецярпеннем.

У гэты дзень усе размаўляюць на роднай беларускай мове, гуляюць у беларускія гульні, слухаюць творы беларускіх аўтараў і даведаюцца шмат новага і цікавага пра сваю Радзіму.

Беларускамоўны дзень у нашым дзіцячым садзе, па традыцыі, праходзіць кожны чацвер. 15 кастрычніка не стала выключэннем.

Гэты дзень прайшоў пад назвай «Прыгажуню Восень у госці запросім» і быў прысвечаны знаёмству дзяцей з прыродай роднага краю, яе сезоннымі зменамі, а таксама выхаванню ў нашых рабят асноў экалагічнай культуры.

На працягу дня прайшлі пазнавальныя гульнявыя заняткі «Ходзіць Восень па сцяжынках», квэст-гульня «Сюрпрызы восені», літаратурная гасцёўня «Падарожжа па родным краі».

Кульмінацыяй дня стала фізкультурна-музычная забаўка «Восеньскі карагод». У ходзе мерапрыемства дзеці разам з прыгажуняй Восенню падарожнічалі па яе царстве. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы, спявалі песні, гулялі ў цікавыя гульні, спаборнічалі ў спрыту і шпаркасці падчас займальным эстафет.

Дзень атрымаўся пазнавальным, цікавым, насычаным.

Ён прынёс дзецям не толькі масу пазітыўных эмоцый, але і дапамог адкрыць малышам многія сакрэты роднай прыроды і, несумненна, стаў выдатнай магчымасцю для выхавання ў дзяцей павагі да роднай беларускай мовы.

 

 

   

 

тэлефон, электронная пошта, рэгістрацыйнае пасведчанне