22.10.2020
Дзень Здароўя
Немагчыма ўявіць жыццё дзіцяці ў дзіцячым садзе без вясёлых забаў, шумных святаў і спаборніцтваў, цікавых гульняў і займальных атракцыёнаў. А калі яны накіраваны на ўмацаванне здароўя выхаванцаў, то іх значэнне неацэнна.
Дзень здароўя ў нашым дзіцячым садзе, які прайшоў 22 кастрычніка, стаў адным з самых відовішчных мерапрыемстваў. А пачаўся ён з незвычайнай ранішняй гімнастыкі, якую разам з кіраўніком фізічнага выхавання Касцюкевіч Алай Вячаславаўнай правялі весёлы Фізкультурнік і хітрая старая Шапакляк.
На працягу дня ва ўсіх групах прайшлі гульнявыя ўрокі «Вітаміны на нашым стале», «Піраміда здаровага харчавання». Дзеці пад кіраўніцтвам выхавальнікаў прынялі ўдзел у выяўленчай дзейнасці, падчас якой вырабілі працы для выставы «Здаровую Восень у госці просім».
А на фізкультурным забаўцы «Баба Яга - супраць» выхаванцы старэйшай групы 2 пераконвалі бабу Ягу ў неабходнасці займацца фізкультурай і спортам.
Кіраўнік фізічнага выхавання Лашко Кацярына Васільеўна для дзяцей старэйшай групы 1 арганізавала фізкультурны вольны час «Восеньскія старты». Доктар Айбаліт і Прастудзін захапілі рабят цікавымі загадкамі, гульнямі.
Для выхаванцаў малодшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту на прагулцы з казачнымі героямі праводзіліся рухомыя гульні і конкурсы аздараўленчай накіраванасці.
Дзеці пераадольвалі розныя перашкоды, спаборнічалі шпаркасці і спрыту.
Вось такім - трохі шумным, вельмі вясёлым і актыўным атрымаўся наш Дзень Здароўя! Мы ўпэўненыя, што такія мерапрыемствы далучаюць да здаровага ладу жыцця ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу: педагогаў, дзяцей і бацькоў!