29.10.2020
Адзіны санітарны дзень
У адпаведнасці з рашэннем Ганцавіцкага райвыканкама ад 01.10 2020 № 966 «Правядзенне месячніка па добраўпарадкаванні населеных пунктаў» у перыяд з 2020/10/12 па 2020/11/13 на тэрыторыі раёна праводзіцца месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыях устаноў.
29 кастрычніка ў ДУА «Яслі-сад № 7 г. Ганцавічы» прайшоў «Адзіны санітарны дзень», у якім прынялі актыўны ўдзел дзеці і калектыў дзіцячага саду.
Добрая традыцыя ў падтрыманні парадку тэрыторыі установы дашкольнай адукацыі і прылеглай тэрыторыі захоўваецца ўжо шмат гадоў.
Выхаванцы і супрацоўнікі працавалі з энтузіязмам, запалам і ад зладжанай работы дружнага калектыву смеццевыя пакеты напаўняліся маментальна: сухімі галінкамі, лісцем і іншым смеццем.
Дзякуючы адзінаму працоўнаму парыву ўсіх супрацоўнікаў і рабят задача па ўборцы тэрыторыі была паспяхова выкананая.