10.11.2020
Рэсурсны центр па ПДР
Вось ужо на працягу паўтара месяца ў нашым дзіцячым садзе функцыянуе рэсурсны цэнтр па навучанні правілах дарожнага руху.
У рамках работы цэнтра праходзяць мерапрыемствы па розных напрамках дзейнасці ў адпаведнасці з планам.
Адным з такіх кірункаў з'яўляецца прапаганда вопыту работы ўстановы сярод педагагічнай грамадскасці раёна.
Так, 10 лістапада, прайшла творчая сустрэча з адміністрацыяй ДУА «Яслі-сад № 5 г. Ганцавічы» пад назвай «Сучасны погляд на праблему навучання дзяцей правілам дарожнага руху».
У ходзе сустрэчы Трафілава Іна Сяргееўна, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці, азнаёміла прысутных з асноўнымі формамі і метадамі метадычнага суправаджэння педагагічнага калектыву пры арганізацыі дзейнасці з выхаванцамі па фарміраванні асноў бяспечных паводзін на дарозе. Пры гэтым было падкрэслена, што прадстаўленая сістэма метадычнай работы нашага дзіцячага садка ў гэтым напрамку паспяхова апрабавана на практыцы і паказала добрыя вынікі, што дае магчымасць выкарыстоўваць яе і ў іншых установах дашкольнай адукацыі.
Размова атрымалася актуальнай і канструктыўнай, былі выказаны розныя пункты гледжання па праблеме. Падчас дыялогу педагогі павысілі свой прафесійны ўзровень і ўзялі на заметку менавіта тыя моманты, якія палічылі для сябе найбольш эфектыўнымі і значнымі.
Практыка паказвае, што правядзенне падобных творчых сустрэч неабходна працягваць і ўдасканальваць.