Дзяржаўная ўстанова сістэмы адукацыі
Рэспублікі Беларусь

 

Адно акно | Аб установе | Бацькам | Віртуальны кабінет педагога | Сэрвісы | 2024 Год якасці | Бяспечны інтэрнэт | Гісторыя,традыцыі, дасягненні ўстановы | Апякунскі савет | Тэлефон даверу | Апорная установа па ПДР | "Беларусь памятае" | ЛЕТА-2024 | Абарона персанальных дадзеных | Прафсаюз | ЗЯЛЁНАЯ ШКОЛА

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

апытанне

В каких новых формах дошкольного образования вы нуждаетесь в нашем учреждении дошкольного образования?



вынікі апытанняў

 

 

 

 


28.11.2020

“У краіне беларускіх казак"

26 лістапада ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Яслі-сад №7 г. Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень “У краіне беларускіх казак”.

У гэты дзень педагогі працягвалі далучаць нашых маленькіх выхаванцаў да нацыянальнай культуры, да роднай мовы, беларускага фальклору  з дапамогай…лялечнага тэатра! Гэта адно з самых любімых відовішчаў нашых выхаванцаў. Калі яны акунаюцца ў свет лялечнага тэатру, у іх вачах загараюцца радасныя агеньчыкі, чуецца вясёлы смех і дзіцячыя сэрцы перапаўняюцца радасцю, прадчуваннем цуду.

Менавіта таму, музычны кіраўнік Кляўчэня Наталля Міхайлаўна для дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту разам з выхавальнікамі дошкольнай адукацыі Мядзведзевай Інай Аляксандраўнай і Кірык Аленай Уладзіміраўнай падрыхтавалі лялечны спектакль «Восеньскі церамок».

Нашы маленькія гледачы ўбачылі знаёмыя і блізкія цацкі: Мішку, Зайку, Вожыка і інш. – толькі яны ажылі, заварушыліся, загаварылі і сталі яшчэ больш прывабнымі і цікавейшымі. Дзеці, як зачараваныя, не зводзілі вачэй з герояў-лялек. За шырмай персанажаў агучвалі рознымі галасамі нашы педагогі, а нашы рабяты паўтаралі за імі розныя словы на беларускай мове, з задавальненнем эмацыянальна і шчыра суперажывалі казачным героям.

Лялечны тэатр атрымаўся маляўнічым і цікавым, нікога не пакінуў абыякавым. 

Лялькі стварылі сапраўдны  цуд: весялілі, навучалі, развілі творчыя здольнасці дашкольнікаў, скарэктавалі іх паводзіны, актыўную ўвагу і ўзбагацілі слоўнікавы запас дзяцей на беларускай мове.

Хлопчыкі і дзяўчынкі доўга апладзіравалі артыстам і вярнуліся ў групы з выдатным настроем.

Наталля Мікалаеўна Кляўчэня,

музычны кіраўнік

 

 

   

 

тэлефон, электронная пошта, рэгістрацыйнае пасведчанне