23.12.2021
“Падарожжа ў краіну беларускіх гульняў”
Кожны чацвер у ДУА “Яслi-сад № 7 г. Ганцавiчы“з самага ранку гучыць родная беларуская мова. І гэта – не выпадкова, таму што па чацвяргах ва ўстанове дашкольнай адукацыі праводзяцца беларускамоўныя дні. Такі дзень адбыўся і 23 снежня.
Напярэдадні Новага года, у чаканні чараўніцтва, выхаванцы адправіліся ў займальнае падарожжа па краіне беларускіх гульняў, дзе весела, пазнавальна і цікава правялі час. Дзеці пазнаёміліся з такімі гульнямі, як “Іванка і Марылька”, “Мішка ножкамі туп-туп”, “Рушнічок-церамок”, “Вось па крузе я іду”, “Гарачае месца”. Таксама ім спадабалася гуляць у гульні-эстафеты “Па дарожачцы прайді”, “Праскочы ў норку”, “Горкай, горкай, горачкай бег малы Ягорачка”.
Патрэбна адзначыць, што ўсе гульні, якія сустракалі дзеці пад час вандроўкі, былі накіраваны на далучэнне іх да культурнага наследдзя беларускага народа, фарміраванне пачуцця гонару за краіну, у якой мы жывем, выхаванне павагі да роднай мовы, жадання размаўляць на ёй.