Дзяржаўная ўстанова сістэмы адукацыі
Рэспублікі Беларусь

 

Адно акно | Аб установе | Бацькам | Віртуальны кабінет педагога | Сэрвісы | 2024 Год якасці | Бяспечны інтэрнэт | Гісторыя,традыцыі, дасягненні ўстановы | Апякунскі савет | Тэлефон даверу | Апорная установа па ПДР | "Беларусь памятае" | ЛЕТА-2024 | Абарона персанальных дадзеных | Прафсаюз | ЗЯЛЁНАЯ ШКОЛА

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

апытанне

В каких новых формах дошкольного образования вы нуждаетесь в нашем учреждении дошкольного образования?



вынікі апытанняў

 

 

 

 


17.03.2022

“Галоўны закон нашай краіны”

17 сакавіка, з мэтай выхавання асноў нацыянальнага светапогляду, у дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №7 г.Ганцавічы” прайшоў чарговы беларускамоўны дзень.

Ён насіў назву “Галоўны закон нашай краіны” і быў прысвечаны дню Кастытуцыі.

Знаёмства дзяцей старэйшай групы з Канстытуцыяй адбылося ў форме пазнавальнага занятку “Маленькія грамадзяне вялікай краіны”. У ходзе занятку выхаванцы даведаліся аб тым, што Кастытуцыя – самы важны дакумент не толькі для нашай дзяржавы, але і для кожнага грамадзяніна ў асобку.

Асаблівы эмацыянальны водгук у выхаванцаў атрымаў расказ выхавальніка дашкольнай адукацыі Кірык Алены Ўладзіміраўны аб правах дзяцей. Рабяты зразумелі, што дзякуючы гэтаму яны маюць счаслівае дзяцінства.

 На працягу беларускамоўнага дня таксама былі праведзены гутаркі і хвілінкі патрыятызму на тэму “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Выхавальнікі расказалі дзецям аб нашай Рэспубліцы, яе сталіцы – горадзе Мінску, галоўных сімвалах дзяржавы.  Дадзеныя мерпрыемствы былі накіраваны на тое, каб выхаванцы ўсвядомілі, што наша родная Беларусь – самая лепшая ў свеце краіна. А кожны горад, вёска, рачулка – частка Радзімы і ўсе мясціны непаўторныя па сваёй прыгажосці і гістарычных падзеях.

Несумненна, гэты дзень запомніцца дзецям надоўга. І можа быць, родная беларуская мова будзе значна часцей гучаць не толькі ў дзіцячым садзе, але і ў сем’ях нашых выхаванцаў.

 

 

   

 

тэлефон, электронная пошта, рэгістрацыйнае пасведчанне