15.09.2022
«Разам мы – Беларусь!»
У межах Дэкады, прысвечанай Дню народнага адзінства ў нашым дзіцячым садку 15 верасня прайшоў беларускамоўны дзень «Разам мы – Беларусь!». Яго асноўнай мэтай стала выхаванне пачуцця патрыятызму, гордасці за сваю Радзіму і беларускі народ.
Дзень пачаўся з урачыстай лінейкі, дзе адбылося праслухоўванне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У сярэдніх і старэйшых групах выхавальнікі дашкольнай адукацыі арганізавалі дыдактычныя гульні, мастацкія майстэрні, тэматычныя заняткі, гутаркі, пазнавальныя гасцёўні на тэму «Радзіма адзіная, прыгожая, любімая».
Падчас іх правядзення дзеці знаёміліся з сімволікай нашай краіны, завочна падарожнічалі па сталіцы Рэспублікі Беларусь – Мінску, даведаліся пра знакамітых людзей, якія праславілі нашу Радзіму.
Акрамы таго, выхаванцы старэйшых груп наведалі відыасалон, дзе для іх был арганізаваны прагляд патрыятычнага мерапрыемства «Письмо о Беларуси». Дзеці даведаліся аб прафесіі пракурора і значэнне яго працы для міру і спакою ў нашай краіне.
Ва ўсе мерапрыемствы дня былі ўключаны задачы, накіраваныя на выхаванне сяброўства, талерантнасці і павагі да людзей розных нацыянальнасцей, якія жывуць на беларускай зямлі, жадання любіць і берагчы сваю краіну.