Дзяржаўная ўстанова сістэмы адукацыі
Рэспублікі Беларусь

 

Адно акно | Аб установе | Бацькам | Віртуальны кабінет педагога | Сэрвісы | 2024 Год якасці | Бяспечны інтэрнэт | Гісторыя,традыцыі, дасягненні ўстановы | Апякунскі савет | Тэлефон даверу | Апорная установа па ПДР | "Беларусь памятае" | ЛЕТА-2024 | Абарона персанальных дадзеных | Прафсаюз | ЗЯЛЁНАЯ ШКОЛА

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

апытанне

В каких новых формах дошкольного образования вы нуждаетесь в нашем учреждении дошкольного образования?



вынікі апытанняў

 

 

 

 


06.10.2022

“У краіне беларускай казкі”

6 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень “У краіне беларускай казкі”. Тэматыка дня выбрана невыпадкова, таму што менавіта казка вучыць дзяцей адрозніваць добрае ад дрэннага, праўду ад хлусні, дабро ад зла.

З самага ранку да вечара ў садку вітала атмасфера чараўніцтва, цуда і таямнічнасці.

У кожную групу да рарабят завітала беларуская казка, па якой на працягу дня дзеці з’дзейснілі падарожжа. Гасцямі выхаванцаў сталі героі такіх любімых казак, як “Каза-Манюка”, “Лёгкі хлеб”, “Коцік, пеўнік і лісічка”, “Як кот звяроў напалохаў”, “Лісіца-хітрыца”, “Каток – залаты лабок” , “Сынок-з-кулачок” і інш.

Разам з казачнымі героямі, выхаванцы прымалі ўдзел у гульнях-драматызацыях, наведалі “Казачны тэатр”.

Акрамя таго, хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем разглядвалі малюнкі да беларускіх казак, адгадвалі загадкі аб казачных героях, прымалі ўдзел у квэст-гульні “Дзверы ў казку адчыняй – падарунак атрымай!”, віктарыне “Адгадай казачную мелодыю”, конкурсе “Лепшы расказчык беларускай казкі”.

Для бацькоў выхаванцаў была арганізавана выстава дзіцячай кнігі “Казка ў госці к нам прыйшла”, якая дапамагла па-новаму зірнуць на гэты цудоўны жанр фальклору і вызваць цікавасць да твораў беларускай літаратуры.

Праз праведзеныя разнастайныя формы работы, нашы маленькія выхаванцы мелі магчымасць расшырыць слоўнікавы запас, абагаціць яго новымі беларускімі словамі, папрактыкавацца ў зносінах на роднай мове.

На працягу ўсяго беларускамоўнага дня, дзякуючы майстэрству педагогаў, атрымалася стварыць у кожнай групе здаровую творчую атмасферу, далучыць выхаванцаў да культуры народа, яго традыцый, выхоўваць пачуццё патрыятызму.

 

 

   

 

тэлефон, электронная пошта, рэгістрацыйнае пасведчанне