29.12.2022
Мы славім мову родную сваю!
Традыцыя правядзення беларускамоўных дней у дзіцячым садкузастаецца і падчас канікул.
Так, у чацвер, 29 снежня, ва установе дашкольнай адукацыі з самага ранку да вечара гучала родная беларуская мова.
У канікулярны час заняткі з дзецьмі не праводзяцца, але існуе шмат іншых цікавых формых работы, дзякуючы якім таксама можна развіваць беларускае маўленне выхаванцаў.
З гэтай мэтай педагогі выкарыстоўвалі гутаркі, чыталі дзецям мастацкую літаратуру беларускіх пісьменнікаўна беларускай мове, правялі конкурс знатакоў беларускага фальклору, здзейснілі падарожжа паводле беларускіх казак, вершаў, загадак, забаўлянак.
Выхаванцы старэйшай групы №1 з задавальненнем прымалі ўдзел у віктарыне «Знаўцы беларускага нацыянальнага арнаменту». Рабяты былі актыўнымі, стараліся даць правільныя адказы на пытанні, аргументуючы сваю думку.
Дзень атрымаўся цікавым і насычаным.