Дзяржаўная ўстанова сістэмы адукацыі
Рэспублікі Беларусь

 

Адно акно | Аб установе | Бацькам | Віртуальны кабінет педагога | Сэрвісы | 2024 Год якасці | Бяспечны інтэрнэт | Гісторыя,традыцыі, дасягненні ўстановы | Апякунскі савет | Тэлефон даверу | Апорная установа па ПДР | "Беларусь памятае" | ЛЕТА-2024 | Абарона персанальных дадзеных | Прафсаюз | ЗЯЛЁНАЯ ШКОЛА

 

Меню раздзелу

 

 

 

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

апытанне

В каких новых формах дошкольного образования вы нуждаетесь в нашем учреждении дошкольного образования?



вынікі апытанняў

 

 

 

 


09.02.2023

“З любоўю да роднага слова…”

9 лютага ў нашым дзіцячым садку адбыўся беларускамоўны дзень пад назвай “З любоўю да роднага слова…”, дэвізам якога сталі наступныя словы – “Рускай мове дай разгрузку : размаўляй па-беларуску!”

Ён прайшоў незвычайна – у форме флэшмоба “Маё любімае слова на беларускай мове”. Пасыл мерапрыемства – узбагачаць слоўнік выхаванцаў рознымі мелагучнымі беларускімі словамі, пабуджаць да выкарыстання іх у актыўных маўленчых зносінах.

К правядзенню беларускамоўнага дня педагогі, дзеці і іх бацькі рыхтаваліся на працягу тыдня. Выхаванцам чыталіся творы мастацкай літаратуры розных жанраў на беларускай мове: казкі, вершы, забаўлянкі, лічылкі, прыказкі, прымаўкі. Гэта рабілася для таго, каб зацікавіць хлопчыкаў і дзяўчынак якім-небудзь беларускім словам, выклікаць жаданне даведацца аб яго значэнні, навучыцца яго вымаўляць. Выбраўшы слова, дзеці збіралі ўсю неабходную інфармацыю пра яго: як гучыць на беларускай мове, што абазначае, дзе сустракаецца, як ужываецца… Пры гэтым рабяты і дарослыя выкарыстоўвалі слоўнікі, вучэбную і навуковую літаратуру, інтэрнэт. Вынікам даследчай дзейнасці сталі сумесныя малюнкі, галоўнымі героямі якіх былі вывучаныя беларускія словы.

У флэшмобе прынялі ўдзел выхаванцы малодшых, сярэдніх і старэйшых груп. Малюнкі атрымаліся прыгожыя, яркія, не падобныя адзін на другі. З іх была арганізавана флэшмоб-выстаўка, дзякуючы якой усе ўдзельнікі сённяшняга дня змаглі пазнаёміцца з мноствам беларускіх слоў, іх гучаннем на роднай мове.

Флэшмоб даў магчымасць у іншы раз дакрануцца да багацця, прыгажосці і мелагучнасці мовы бацькоў, пашырыць слоўнікавы запас дзяцей, ужываць вывучаныя беларускія словы ў простых сказах, выкарыстоўваць іх пры адказах на пытанні. Акрамя гэтага, выхаванцы змаглі папрактыкавацца ў развіцці сваіх творчых здольнасцяў і ва ўдасканальванні мастацкага ўспрымання.

 

 

   

 

тэлефон, электронная пошта, рэгістрацыйнае пасведчанне