04.05.2023
Хай будзе мір на блакітнай планеце!
4 мая напярэдадні Дня Перамогі ў ДУА “Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень пад назвай “Хай будзе мір на блакітнай планеце!”
Усе мерапрыемствы, якія прайшлі ў гэты дзень, былі накіраваны на пашырэнне ўяўленняў дзяцей аб Вялікай Айчыннай вайне,
выхаванне каштоўнасных адносін да гераічнага мінулага свайго народа.
Так, выхаванцы сярэдніх групп сталі ўдзельнікамі пазнавальных заняткаў “Хай ніколі не будзе вайны!” Таксама праведзены гутаркі “Доўгая дарога да Перамогі”, “Помнім, ганарымся!”, “Маленькія героі вялікай вайны”. Выхаванцы з задавальненнем выконвалі заданні ў квэст-гульні “У баі адважным будзь!”
Хлопчыкі і дзяўчынкі старэйшых груп наведалі тэматычныя выставы ў гарадскіх бібліятэках “Шляхамі Перамогі”, “Беларусь памятае”. Акрамя гэтага, яны пабывалі на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан на плошчы, дзе ўсклалі кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых герояў Вялікай Айчыннай вайны.