11.05.2023
"Падарожжа ў краіну роднай мовы”
10 мая ў рамках работы "Майстэрні творчага педагога" ў нашым дзіцячым садзе прайшоў тэматычны дзень "Падарожжа ў краіну роднай мовы".
Выхавальнік дашкольнай адукацыі Чабатарэнка Святлана Іванаўна для педагагічных работнікаў у старэйшай групе інтэграванага навучання і выхавання правяла занятак па адукацыйнай вобласці "Развіцце маўлення і культура маўленчых зносін" "Падарожжа ў краіну роднай мовы", падчас якога педагог прадэманстравала эфекіыўнасць выкарыстання квэст-гульні ў далучэнні дзяцей да роднай мовы.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі Джафарава Ірына Аляксеяўна правяла майстар-клас на тэму "Беларуская народная казка, як эфектыўны сродак выхавання ў дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту цікавасці да прыгажосці і багацця роднай мовы".