23.02.2018
Беларуская мова-родная мова!
Кожны чацвер у дзіцячым садку праходзіць беларускамоўны дзень з пэўнай тэматыкай.
22 лютага ён прысвячаўся сусветнаму дню роднай мовы і меў назву “ Шануем родную мову”.
На працягу дня дзеці і супрацоўнікі ўстановы размаўлялі між сабой па-беларуску. Для выхаванцаў праводзіліся заняткі, гульні, чыталіся мастацкія творы беларускіх пісьменнікаў. Выхаванцы з задавальненнем прымалі ўдзел у драматызацыях беларускіх народных казак, вершаў, пацешак. Дзень атрымаўся насычаным і цікавым.