РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования

"Детский сад № 7 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Виртуальный кабинет педагога | Сервисы | Наши проекты | Безопасность | 2024 Год качества | Безопасный интернет | История,традиции,достижения учреждения | ПОПЕЧИТЕЛЬСКИЙ СОВЕТ | Телефон доверия | Опорное учреждение по ПДД | «Беларусь помнит» | ЛЕТО-2023 | Защита персональных данных | Маршруты выходного дня | Профсоюз

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

опрос

В каких новых формах дошкольного образования вы нуждаетесь в нашем учреждении дошкольного образования?



итоги опросов

 

 

 

 


15.03.2018

Беларускамоўны дзень “Галоўны Закон нашай краіны”

15 сакавіка наша краіна адзначала асаблівае свята – Дзень Канстытуцыі. У гэты дзень ва ўсіх узроставых групах прайшлі тэматычныя заняткі на тэмы «Мая Радзіма – Беларусь», «Герб, сцяг, гімн Рэспублікі Беларусь», «Жыву ў Беларусі і гэтым ганаруся».

Гэтая дата прыпала на беларускамоўны дзень, дзе ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшлі тэматычныя мерапрыемствы ва ўсіх узроставых групах.

Паўлоўская Антаніна Тадэвушаўна, выхавацель старэйшай групы №2 у гульнявой форме замацавала з выхаванцамі асноўныя веды аб сваіх правах, запісаных у Канстытуцыі, засвоілі, што яны з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, маюць права на пражыванне ў сям'і, бясплатную адукацыю, медыцынскую дапамогу, імя, замацаванае дакументам – пашпартам. Нашы маленькія грамадзяне даведаліся, што выконваць законы нашай краіны – гэта старанна займацца, ахоўваць прыроду, выконваць правілы паводзін у грамадскіх месцах, паважаць працу дарослых. А музычны кіраўнік Канановіч Марына Мікалаеўна ў святочна ўпрыгожанай музычнай зале правяла з дзецьмі музычныя гульні «Бубен», «Грушка». Дзеці чыталі вершы аб Радзіме, выканалі песню «Званочак грае», беларускую польку «Весялуха», танцавальна-гульнявую кампазіцыю «Ручаёк».

У старэйшай групе №2 Ярашэвіч Людміла Іванаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі, дала дзецям ўяўленне аб Канстытуцыі як асноўным законе дзяржавы, дакуменце, у якім адлюстраваны правы і абавязкі грамадзян нашай краіны, пазнаёмілі дзяцей з паняццем "закон", «парадак», «права». Выхаванцы замацавалі свае веды аб сімволіке Беларусі, разам з дарослымі слухалі і пелі гімн Беларусі.

Вучні 1 класа разам з выхавальнікам Прыбаровіч Анжалікай Ўладзіміраўнай наведалі выставу, прысвечаную Дню Канстытуцыі, якая была арганізавана супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В.Ф. Праскурава.

На працягу ўсяго дня педагогі правялі вялікую працу па выхаванню ў нашых дзяцей павагі да закона, як правіла жыцця грамадзян, а таксама імкненню ведаць і выконваць законы Рэспублікі Беларусь.

 

 

          

 

e-mail: ddu7@gancevichi.edu.by

Тел:+ 3751646 6-77-13

©Детский сад № 7 г. Ганцевичи, 2019