29.11.2018
«Мая краіна учора, сёння, заўтра…”
29 лістапада у дзіцячым садку № 7 прайшоў беларускамоўны тэматычны дзень пад назвай «Мая краіна учора, сёння, заўтра…”
На працягу дня выхаванцы разам з педагогамі падарожнічалі ў мінулае сваёй Разімы. Пры гэтым яны мелі магчымасць пазанаёміцца з бытам, абрадамі і традыцыямі нашых продкаў. На спецыяльных пазнавальных занятках выхаванцы знаёміліся з сучаснай культурай і славутымі месцамі Рэспублікі Беларусь. Таксама ў дзецей была магчымасць памарыць аб будучым сваёй краіны, выказаць думкі наконт таго, як яны могуць зрабіць яе яшчэ прыгажэйшай і мацнейшай.
Цэлы дзень у садку гучала прыгожая беларуская мова. Нашы выкаванцы слухалі песні, казкі, вершы беларускіх пісьменнікаў, гулялі ў беларускія гульні. Выставы дзіцячых работ папоўніліся маляўнічымі аплікацыямі, яркімі малюнкамі і калажамі.
Педагагічная дзейнасць падчас разнастайных мерапрыемстваў была пабудавана такім чынам, што кожны выхаванец змог адчуць сябе маленькай часцінкай сваёй вялікай Радзімы.