19.04.2019
"Маёй Радзімы галасы"
18 красавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 7 г. Ганцавічы” прайшоўбеларускамоўны дзень, які меў назву “Маёй Радзімы галасы ”.
На працягу дня дзеці і супрацоўнікі ўстановы размаўлялі між сабой па-беларуску. Для выхаванцаў праводзіліся заняткі, гульні, чыталіся мастацкія творы беларускіх пісьменнікаў. Выхаванцы знаёміліся з творчасцю беларускіх мастакоў і і знакамітых людзей Ганцаўшчыны. Рабяты з задавальненнем прымалі ўдзел у драматызацыях беларускіх народных казак, вершаў, пацешак.
Так здарылася, што беларускамоўны дзень супаў з адзіным днём бяспекі дарожнага руху. У сувязі з гэтым для дзяцей на свежым паветры была арганізавана забава “Падарожжа ў краіну дарожнага руху”, які падрыхтавалі і правялі на беларускай мове музычны кіраўнік Грыцкевіч Анастасія Аляксандраўна і кіраўнік фізічнага выхавання Касцюкевіч Ала Вячаславаўна.
Дзень атрымаўся насычаным і цікавым.