28.11.2020
“У краіне беларускіх казак"
26 лістапада ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Яслі-сад №7 г. Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень “У краіне беларускіх казак”.
У гэты дзень педагогі працягвалі далучаць нашых маленькіх выхаванцаў да нацыянальнай культуры, да роднай мовы, беларускага фальклору з дапамогай…лялечнага тэатра! Гэта адно з самых любімых відовішчаў нашых выхаванцаў. Калі яны акунаюцца ў свет лялечнага тэатру, у іх вачах загараюцца радасныя агеньчыкі, чуецца вясёлы смех і дзіцячыя сэрцы перапаўняюцца радасцю, прадчуваннем цуду.
Менавіта таму, музычны кіраўнік Кляўчэня Наталля Міхайлаўна для дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту разам з выхавальнікамі дошкольнай адукацыі Мядзведзевай Інай Аляксандраўнай і Кірык Аленай Уладзіміраўнай падрыхтавалі лялечны спектакль «Восеньскі церамок».
Нашы маленькія гледачы ўбачылі знаёмыя і блізкія цацкі: Мішку, Зайку, Вожыка і інш. – толькі яны ажылі, заварушыліся, загаварылі і сталі яшчэ больш прывабнымі і цікавейшымі. Дзеці, як зачараваныя, не зводзілі вачэй з герояў-лялек. За шырмай персанажаў агучвалі рознымі галасамі нашы педагогі, а нашы рабяты паўтаралі за імі розныя словы на беларускай мове, з задавальненнем эмацыянальна і шчыра суперажывалі казачным героям.
Лялечны тэатр атрымаўся маляўнічым і цікавым, нікога не пакінуў абыякавым.
Лялькі стварылі сапраўдны цуд: весялілі, навучалі, развілі творчыя здольнасці дашкольнікаў, скарэктавалі іх паводзіны, актыўную ўвагу і ўзбагацілі слоўнікавы запас дзяцей на беларускай мове.
Хлопчыкі і дзяўчынкі доўга апладзіравалі артыстам і вярнуліся ў групы з выдатным настроем.
Наталля Мікалаеўна Кляўчэня,
музычны кіраўнік