05.10.2023
Беларускамоўны дзень “Мой горад – мой гонар!”
5 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень “Мой горад – мой гонар!”
На працягу дня ва ўстанове дашкольнай адукацыі гучала родная мова, якая суправаджала ўсе віды дзіцячай дзейнасці.
Так, у малодшых, сярэдніх і старэйшых групах прайшлі заняткі па адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” на тэму “Табою ганаруся, любы горад мой!”.
Дзеці вучыліся правільна вымаўляць спецыфічна беларускія гукі ў назве горада, называцьна беларускай мовесвой хатні адрас і назвы будынкаў, размешчаных у горадзе.
Падчас працы творчай майстэрні кожны жадаючы змог пазнаёміцца з дэкаратыўнымі вырабамі майстроў Ганцаўшчыны, а таксама намаляваць сваю малую радзіму, перадаючы ўсю любоў да яе ў яркіх рознакаляровых фарбах.
З задавальненнем і цікавасцю рабаты прынялі ўдзел у экскурсіі па горадзе, наведалі краязнаўчы музей, прайшлі па алеі беларускіх пісьменнікаў і прынялі ўдзел у працоўнай акцыі “Чысты горад – чыстая краіна”.
Правядзенне беларускамоўнага дня з’явілася добрай падставай для выхання ў маленькіх грамадзян нашай краіны, пачуцця патрыятызму, любові да молой радзімы, каштоўнасных адносін да роднай беларускай мовы, жадання размаўляць на ёй.
Т.І.Шахрай, загадчык
ДУА “Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы”