16.11.2023
“Сакрэты беларускага арнаменту”
16 лістапада ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы” адбыўся дзень зносін на роднай мове “Сакрэты беларускага арнаменту”. Ён праводзіўся з мэтай далучэння выхаванцаў да беларускай мовы і нацыянальнай культуры.
Асноўнымі формамі работы па папулярызацыі роднай мовы сярод дашкольнікаў у гэты дзень былі гульнёвыя заняткі “Азбука беларускага арнаменту”, “Дзіўныя ўзоры”, этнаурокі “Падарожжа ў мінулае”, “Куфэрак з бабулінай хаты”, чытанне мастацкай літаратуры і выяўленчая дзейнасць “Упрыгожым аддзенне беларускім узорам”, “Рубаха-вышыванка”.
Дзякуючы дадзеным формам работы, хлопчыкі і дзяўчынкі таксама пашырылі свае веды аб гісторыі паходжання арнаменту, яго багацці, каларыце і разнастайнасці ўзораў, значэнні яго асноўных элементаў. Маленькія рабяты з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях “Чараўнікі”, “Лянок”, “Вузельчык”, “Міхаська і Ганулька”, накіраваных на замацаванне ўяўленняў аб нацыянальным арнаменце, традыцыях, звычаях беларускага народа, выхавання патрыятычных пачуццяў да Рэспублікі Беларусь.
У выніку праведзенай працы, нашы маленькія выхаванцы змаглі пашырыць і ўзбагаціць свой слоўнікавы запас на роднай мове, а таксама ўсе мерапрыемствы дня дапамаглі ўсвядоміць сваю прыналежнасць да беларускай нацыі, яе культурнай спадчыны, адчуць непаўторны каларыт і меладычнасць гучання роднай мовы.