РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования

"Детский сад № 7 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Виртуальный кабинет педагога | Сервисы | 2024 Год качества | Безопасный интернет | История,традиции,достижения учреждения | ПОПЕЧИТЕЛЬСКИЙ СОВЕТ | Телефон доверия | Опорное учреждение по ПДД | «Беларусь помнит» | ЛЕТО-2024 | Защита персональных данных | Профсоюз | ЗЕЛЁНАЯ ШКОЛА

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

опрос

В каких новых формах дошкольного образования вы нуждаетесь в нашем учреждении дошкольного образования?



итоги опросов

 

 

 

 


08.02.2024

“Смак роднай мовы”

Па добрай традыцыі, кожны чацвер у ДУА “Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавiчы“з самага ранку гучыць родная беларуская мова. І гэта – не выпадкова, таму што па чацвяргах ва ўстанове дашкольнай адукацыі праводзяцца беларускамоўныя дні.

Такі дзень адбыўся і 8 лютага. Ён быў тэматычны, вельмі незвычайны, цікавы, разнастайны і меў назву “Смак роднай мовы”. Мэта сённяшняга дня – развіццё грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі выхаванцаў, далучэнне іх да шматвяковых традыцый кулінарнай культуры нашай краіны.

На працягу ўсяго дня дзяўчынкі і хлопчыкі старэйшых груп бліжэй знаёміліся з народнымі традыцыямі і нацыянальнымі стравамі беларускай кухні, яе асаблівасцямі і сакрэтамі.

Разам з Гаспадынькамі Ганнай і Акулінай (выхавацелі дашкольнай адукацыі Станкевіч Жанна Мікалаеўна, Пашкевіч Вольга Васільеўна) рабяты сталі ўдзельнікамі сюжэтна-ролевай гульні «Беларуская кухня», пазнаёміліся з традыцыйнымі беларускімі стравамі: дранікамі, халоднікам, клёцкамі, скваркамі, налістнікамі, а таксама прадуктамі, неабходнымі для іх прыгатавання. Акрамя гэтага, хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем гулялі ў гульні «Боршч беларускі», «Знайдзі лішні прадукт», «Гаршчок, вары!», «Гарлачык», адгадвалі загадкі, расказвалі пра стравы, якія гатуюць у іх сям'і…

Самым уражлівым у сённяшнім дні для хлопчыкаў і дзяўчынак стала экскурсія на харчаблок дзіцячага сада. Кухары Селіванава Наталля Васільеўна, Руднікевіч Алена Мікалаеўна, Клявец Ала Міхайлаўна паказалі "ўжывую", як гатуюцца смачныя і карысныя стравы ў дзіцячым садку: рыбны суп, галубцы; як замешваецца цеста для бліноў. З цікавасцю выхаванцы назіралі, як праводзіцца чыстка бульбы ў вялікай колькасці для таго, каб накарміць усіх дзяцей дзіцячага сада.

У абедзенны час нашы маленькія дзяўчынкі і хлопчыкі з апетытам елі стравы, клапатліва прыгатаваныя супрацоўнікамі харчаблока нашай установы дашкольнай адукацыі.

У выніку праведзенай працы, нашы выхаванцы змаглі пашырыць і ўзбагаціць свой слоўнікавы запас на роднай мове, а таксама ўсе мерапрыемствы дня дапамаглі ўсвядоміць сваю прыналежнасць да беларускай нацыі, яе культурнай спадчыны.

Дзень атрымаўся насычаным, пазнавальным і прынёс дзецям новыя веды і яркія ўражанні!

 

 

          

 

e-mail: ddu7@gancevichi.edu.by

Тел:+ 3751646 6-77-13

©Детский сад № 7 г. Ганцевичи, 2019