У рамках рэалізацыі сацыяльна-педагагічнага праекта “#РоднаеМоднае” на працягу з 19 па 24 лютага ў нашым дзіцячым садку прайшоў беларускамоўны тыдзень, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы пад назвай “З любоўю да роднага слова…” з мэтай патрыятычнага выхавання ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу праз стварэнне творчай адукацыйнай прасторы.
Удзельнікамі праекту сталі педагогі, выхаванцы і бацькі нашай установы дашкольнай адукацыі.
Тыдзень прайшоў незвычайна і рэалізоўваўся ў розных накірунках.
Інфармацыйны накірунак. У дзіцячым садку актывам першаснай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” ДАУ “Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы” арганізавана інфармацыйная акцыя для педагогаў установы, якія з самага ранняга дзяцінства выхоўваюць білінгваў – выхаванцаў, якія могуць назваць роднымі адразу дзве мовы: беларускую і рускую.
Вынікам інфармацыйнага накірунку даследчай дзейнасці нашых выхаванцаў сталі сумесныя малюнкі, галоўнымі героямі якіх былі вывучаныя беларускія словы. Усе дзіцячыя работы аформлены ў выставу “Маё любімае слова на беларускай мове”, дзякуючы якой усе ўдзельнікі праекту змаглі пазнаёміцца з мноствам беларускіх слоў, іх гучаннем на роднай мове.

Адукацыйны накірунак далучыў усіх удзельнікаў праекту да фотачэленджу “Словы роднай мовы”. А Занька Таццяна Леанідаўна, настаўнік-дэфектолаг, праявіла свае творчыя здольнасці ў марафоне “Чытаем разам на мове”. Быў падрыхтаваны відэаролік, у якім педагог душэўна, кранальна, пранікліва і выразна прачытала на памяць верш С.Чыгрына "Роднае слова".
Мерапрыемствы былі арыентаваны на папулярызацыю роднай мовы сярод дзяцей і педагогаў, дапамаглі бліжэй пазнаёміцца з беларускамоўнай лексікай.
А каманда першаснай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” ДУА “Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы” “Зоркі Венеры” сталі ўдзельнікамі маладзёжнага квіза “Знаўцы роднай мовы” і занялі 3 месца. Аб мерапрыемсяве можна даведацца тут.
Відэаролік з мерапрыемства можна паглядзець тут:
https://youtu.be/XjyxR1fpiFg



Усе мерапрыемствы, праведзеныя ў беларускамоўны тыдзень, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы пад назвай “З любоўю да роднага слова…”, далі магчымасць удзельнікам у іншы раз дакрануцца да багацця, прыгажосці і мелагучнасці мовы бацькоў, пашырыць свой слоўнікавы запас.