21.03.2024
Беларускамоўны дзень "Васільковы карагод"
21 сакавіка ў ДУА "Дзіцячы сад №7 г. Ганцавічы" прайшоў беларускамоўны дзень пад назвай "Васільковы карагод". Традыцыйна ён быў накіраваны на патрыятычнае выхаванне дзяцей, папулярызацыю роднай мовы. На працягу дня хлопцы і дзяўчынкі даведаліся шмат новага, пазнавальнага і цікавага пра прыродны сімвал Беларусі – васілек.
З гэтай мэтай у старэйшых групах былі праведзены заняткі «Кветка - васілёк» і «Сімвал, які нас аб'ядноўвае». Таксама, дзеці пазнаёміліся з легендамі пра васілек.
Выхаванцы сярэдніх і малодшых груп з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях «Васілёк і Васілінка», «Збяром букет з васількоў», «Васілёк перадавай – сімвалы Беларусі называй». Яны праявілі сваю творчасць пры вырабе васількоў на занятках па адукацыйнай галіне «Выяўленчае мастацтва».
Акрамя таго, на працягу дня дзеці чулі родную мову і размаўлялі на ёй, вучыліся прамаўляць цяжкавымоўныя беларускія гукі і ўзбагацілі свой слоўнікавы запас.
Разнастайныя формы працы з дашкольнікамі дапамаглі ўсвядоміць сваю прыналежнасць да беларускай нацыі, адчуць непаўторны каларыт нашай культуры, меладычнасць гучання роднай мовы.