28.03.2024
Вясновыя канікулы ў дзіцячым садзе працягваюцца!
28 сакавіка прайшоў тэматычны беларускамоўны дзень "Гучы, родная мова", у рамках якога для рабят былі арганізаваны літаратурныя і гульнявыя хвілінкі. Самай яркай падзеяй дня стала фальклорнае свята "Гуканне вясны". Дашкольнікі пазнаёміліся з народнай традыцыяй –сустрэчай вясны.
Дзяўчынкі і хлапчукі расказвалі вершы на роднай беларускай мове, спявалі песні-заклічкі, вадзілі карагоды, гулялі з галоўнай госцяй Вясной у розныя гульні «Карусель», «Ручаек», «Птушкі», «Бусел і жабы», «Хустачкі».
Для Вясны выхаванцы выканалі беларускі народны танец "Крыжачок", а таксама сыгралі на музычных інструментах.
Развіваючы творчы патэнцыял дзяцей праз беларускі фальклор, мы захоўваем нашыя традыцыі.