13 лютага ў дзіцячым садку адбыўся беларускамоўны дзень «Мой Мінск – мая сталіца». Ён прайшоў у выглядзе гульні-вандроўкі.

З самай раніцы выхаванцы ўсіх узроставых груп «адправіліся» ў цікавае падарожжа па галоўным горадзе нашай краіны. З дапамогай нагляднасці, дыдактычных гульняў, відэапрэзентацый, яны пазнаёміліся са славутасцямі Мінска, пабывалі на заводах і фабрыках сталіцы, павандравалі па вуліцах і плошчах горада.

Акрамя таго, педагогі арганізавалі для дашкольнікаў заняткі з серыі «Твая сталіца», пазнавальную гасціную «Яго імя – Мінск», віктарыну «Я ведаю пра сталіцу ўсё», практычнае заданне «На карце пакажы і што ведаеш – раскажы».
У гэты дзень увесь адукацыйны працэс быў арганізаваны на роднай мове, што садзейнічала фармаванню ў выхаванцаў цікавасці і станаўчых адносін да яе.

Дзень атрымаўся насычаным, цікавым і пазнавальным.