27 сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы" прайшоў дзень беларускай мовы на тэму "Кветка Радзімы – васілёк".

Выхаванцы сярэдняй группы на занятку па адукацыйнай вобласцi "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін" пазнаёміліся з беларускай кветкай – васільком сінім, яго асаблівасцямі і будовай.

Рабяты даведаліся пра тое, як называецца кветка на беларускай мове, якiя часткi яна мае, чаму васiлёк лiчыцца прыродным сiмвалам нашай краiны.

Асабліва дзяцей зацікавіла гульня "Прыгожы васілёк", пад час якой хлопчыкi i дзяу́чынкi стараліся хутчэй скласці васілёк з частак.


Таксама выхаванцы з задавальненнем разглядалі васількі, зробленыя з розных матэрыялау́, пазнаёміліся з арнаментам, у складзе якога прысутнiчае беларускi сiнявокi васілёк.

А яшчэ да дзяцей у госці завітала дзяўчынка Васілінка, якая правяла для іх гульнёва-пазнавальную праграму "Чароўная кветка – васілёк".

Пад час мерапрыемства дашкольнiкi гулялі у́ гульні, адгадвалі загадкі, усе разам танцавалі флэшмоб "Кветка Радзімы – васілёк".
Дзень атрымау́ся цiкавым, насычаным i пазнавальным. Дзецi яшчэ раз дакранулiся да прыгажосцi i багацця роднай беларускай мовы.
