15.05.2025
Дзень беларускай мовы на тэму "Тата, мама і я – беларуская сям'я"

15 мая, у Мiжнародны Дзень сям'i, у‌ дзяржаўнай установе адукацыi "Дзiцячы сад № 7 г. Ганцавічы" прайшоў дзень беларускай мовы на тэму "Тата, мама і я – беларуская сям'я".

Выхаванцы на занятку атрымалi адказы на пытаннi: "Што такое сям'я?", "Хто ўваходзiць у яе склад?" , "Чаму беларусы называюць сям'ю адной з сваiх галоўных каштоўнасцей?".
Выхаванцы на роднай беларускай мове вучылiся называць членаў сваёй сям'i, iх характэрныя якасцi, галоўныя сямейныя абавязкi кожнага з iх.


Акрамя таго, рабяты разглядалi iлюстрацыi пра сям'ю, слухалi апавяданнi, развучвалi вершы, выканалi работы па выяўленчай дзейнасцi на тему "Наша дружная сям'я".
Дзень атрымаўся насычаным, цікавым, па-сямейнаму пяшчотным i ўтульным.