02.10.2025
«Свяшчэнныя сімвалы незалежнай краіны»

2 кастрычніка ў ДУА «Дзіцячы сад №7 г. Ганцавічы» прайшоў беларускамоўны дзень пад назвай «Свяшчэнныя сімвалы незалежнай краіны». Усе мерапрыемствы гэтага дня былі накіраваны на выхаванне ў дзяцей пачуцця гонару за сваю дзяржаву, яе сімволіку, а таксама на фарміраванне пазітыўнага стаўлення да роднай мовы, жадання размаўляць на ёй.

 

Для дзяцей былі арганізаваны гутаркі на тэму «Ведаем, паважаем, ганарымся!», хвілінкі патрыятызму «Галоўныя сімвалы ў сэрцы маім». Выхаванцы былі прыцягнуты да развучвання вершаў на беларускай мове, паказалі веды роднаймовы падчас віктарыны«Гісторыя краіны ў сімвалах Айчыны».

Педагогі імкнуліся ўвесь дзень насыціць цікавымі, запамінальнымі мерапрыемствамі патрыятычнай накіраванасці. Мы ўпэўненыя, што без ведаў роднай мовы, гісторыі, культуры, традыцый сваёй краіны няма патрыёта радзімы.