12.02.2026
Беларускамоўны дзень «Таямніцы ткацкага майстэрства»

🔴🟢 У ДУА "Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы" прайшоў беларускамоўны дзень «Таямніцы ткацкага майстэрства». Для выхаванцаў старэйшай групы было арганізавана займальнае падарожжа па свеце беларускага ткацтва.

 

 

У суправаджэнні бабулі Хрысціны, ролю якой адыграла выхавацель дашкольнай адукацыі Мальсагава М.В. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй развіцця ткацтва ў нашай краіне, "пабывалі" на сучасных прадпрыемствах Беларусі, дзе ствараюцца палотны для вырабу тканін, разгледзелі слуцкія паясы і іншую прадукцыю ткацтва.

 

 
Гуляючы ў цікавыя гульні «Чароўны клубочак», «Такія розныя тканіны», «Узоры сваімі рукамі» дзеці прасякнуліся любоўю і павагай да народных традыцый і вытокаў беларускай культуры. А на майстар-класе «Нітачка-чараўніца» дашкольнікі паспрабавалі сябе ў ролі юных ткачых і ткачоў і зрабілі першыя крокі да асваення навыкаў перапляцення нітак, ствараючы ўзор на цацачным ткацкім станку.

 

На працягу дня хлопчыкі і дзяўчынкі папоўнілі свой слоўнікавы запас словамі «ткачыха», «ткач», «палавік», «ткацкі станок», «ткацтва».

 
Такія заняткі садзейнічаюць выхаванню ў дзяцей паважлівага стаўлення да працы дарослых і далучэння да нацыянальных традыцый беларускага народа.🔴🟢