07.05.2026
"Няхай заўсёды будзе мір!"

Напярэдадні Дня Перамогі ў ДУА "Дзіцячы сад № 7 г. Ганцавічы" адбыўся беларускамоўны дзень "Няхай заўсёды будзе мір!".

 

Выхавацелі пазнаёмілі дзяцей з подзвігам беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

Дзеці даведаліся пра помнікі героям, якія аддалі сваё жыццё за мір на зямлі, паслухалі песні ваенных гадоў, чыталі вершы на роднай мове аб мірным жыцці. Завяршыўся дзень патрыятычнымі акцыямі "Свечка памяці" і "Дзякуй за Перамогу".