РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования

"Детский сад № 7 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Виртуальный кабинет педагога | Сервисы | 2024 Год качества | Безопасный интернет | История,традиции,достижения учреждения | ПОПЕЧИТЕЛЬСКИЙ СОВЕТ | Телефон доверия | Опорное учреждение по ПДД | «Беларусь помнит» | ЛЕТО-2024 | Защита персональных данных | Профсоюз | ЗЕЛЁНАЯ ШКОЛА

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

опрос

В каких новых формах дошкольного образования вы нуждаетесь в нашем учреждении дошкольного образования?



итоги опросов

 

 

 

 


14.11.2019

Будучыня краіны ў нашых руках

Беларускамоўны дзень ў дзіцячым садку № 7 – гэта заўсёды цікавая, яркая і запамінальная падзея, да яго рыхтуюцца не толькі педагогі, але і выхаванцы, і іх бацькі, і нават бабулі з дзядулямі.

Беларускамоўны дзень – гэта асаблівы дзень, таму што амаль кожны раз мы прысвячаем яго выхаванню ў нашых дзяцей павагі да свайго народа, роднай мовы, краіны, дзе жывем, яе традыцыям і знамянальным датам.

Так, у падцверджанні гэтага, 14 лістапада ў яслях-саду прайшоў чарговы тэматычны беларускамоўны дзень пад назвай: “Будучыня краіны ў нашых руках”, які мы прысвяцілі выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Для дзяцей старэйшай групы № 2 педагог Алена Міхайлаўна Плескацэвіч арганізавала сюжэтна-ролевую гульню “Нашы першыя выбары”. Выхаванцы з інтарэсам выконвалі ролі членаў выбарчай камісіі, запаўнялі бюлетэні для галасавання і апускалі іх у ўрну. А назіральнікі ўважліва сачылі за парадкам правядзення імправізаваных выбараў.

Рабятам сярэдняй группы № 2 пашчасціла пабываць на адным з выбарчых участкаў, які размешчаны ў Доме культуры.

З цікавасцю дзеці назіралі за работай выбарчай камісіі. Даведаліся, навошта патрэбны кабінкі для галасавання.

У рамках правядзення рэспубліканскай кампаніі “Я прыду на выбары”, аб'яўленай БРСМ, з мэтай павышэння выбарчай актыўнасці моладзі, у нашым садку прайшла аднаіменная акцыя. Па ініцыятыве педагогаў быў арганізаваны міні-пікет, дзе бацькам нашых выхаванцаў растлумачылі, што выбары — не проста палітычная падзея, калі кожны чалавек не павінен заставацца раўнадушным.

Падобныя мерапрыемствы вельмі патрэбны ва ўстановах адукацыі, таму што гэта выдатная магчымасць для выхавання патрыятызму ў маленькіх грамадзян нашай вялікай дзяржавы.

 

 

          

 

e-mail: ddu7@gancevichi.edu.by

Тел:+ 3751646 6-77-13

©Детский сад № 7 г. Ганцевичи, 2019