РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение образования

"Детский сад № 7 г. Ганцевичи"

 

Одно окно | Об учреждении | Родителям | Виртуальный кабинет педагога | Сервисы | 2024 Год качества | Безопасный интернет | История,традиции,достижения учреждения | ПОПЕЧИТЕЛЬСКИЙ СОВЕТ | Телефон доверия | Опорное учреждение по ПДД | «Беларусь помнит» | ЛЕТО-2024 | Защита персональных данных | Профсоюз | ЗЕЛЁНАЯ ШКОЛА

 

Меню раздела

 

 

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

опрос

В каких новых формах дошкольного образования вы нуждаетесь в нашем учреждении дошкольного образования?



итоги опросов

 

 

 

 


19.03.2020

Беларускі фальклор у музычных гульнях

 Сёння ў нашай ўстанове дошкольнай адукацыі  прайшоў беларускамоўны дзень. На працягу дня з музычнай залы даносілася вясёлая і рытмічная музыка, якая падымала настрой усім, хто яе чуў. І гэта нездарма, бо гэты дзень у дзіцячым садку быў прысвечаны беларускаму фальклору праз музычную дзейнасць.

Вядома ж, у нашай установе вялікае месца займае музычная гульня. Яна фарміруе рысы асобы дзіцяці, уплывае на яго паводзіны, выхоўвае пачуццё дружбы, калектывізму, развівае яго разумовыя і творчыя здольнасці. Гульня прыносіць дзіцяці радасць і з'яўляецца неад'емнай часткай яго дзейнасці.

Дзегцярова Людміла Іосіфаўна, музычны кіраўнік, падабрала рэпертуар і правяла з дзецьмі розных узроставых груп шэраг народных музычных гульняў. На працягу ўсяго дня дзеці гулялі ў народныя гульні фальклорнага характару пад беларускую народную музыку.

Перад правядзеннем кожнай гульні, музычны кіраўнік праводзіў размову з выхаванцамі аб сваім народзе, яго гісторыі і традыцыях. Так, з выхаванцамі 1 малодшай групы № 3 была праведзена музычная гульня “Ау-у-у!”, дзякуючы якой у маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак развіліся спрыт і асцярожнасць. А элемент спаборніцтва ў гульні “Арэлі” стварыў пэўны настрой для дзяцей 2 малодшай групы № 2.

Вельмі спадабаўся дзецям малодшай групы беларускі танец “З хустачкамі” з выкарыстаннем беларускага фальклору. А напеўны, лёгка запамінальны матыў спрыяў развіццю ў дзяцей музычнай памяці і слыху, а таксама выхаванню любові да беларускай музыкі.

       З цікаўнасцю і радасцю дзеці старэйшай групы № 1 гулялі ў музычныя гульні “Карагод” і “Гарлачык”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем выконвалі танцавльныя рухі адначасова з тэкстам песні (беларускім фальклорам). А выхаванцам старэйшай спецыяльнай групы гульня-драматызацыя “Саўка ды Грышка” прынесла шмат гумару, жарту і, вядома, добры настрой. На працягу гэтай гульні дзеці пелі, танчылі і дзьмулі ў дудку.

Акрамя гэтага, выхавацелі ў кожнай узроставай групе на працягу дня чыталі дзецям беларускія народныя казкі, вадзілі карагодныя гульні з беларускімі прыказкамі, прымаўкамі, прыпеўкамі, пацешкамі, лічылкамі.

Мы лічым, што сёняшні беларускамоўны дзень дапамог нашым маленькім выхаванцам паўней выхаваць любоў да роднага краю.

 

Таццяна Іванаўна Шахрай,

загадчык ДУА “Яслі-сад № 7 г. Ганцавічы”

 

 

          

 

e-mail: ddu7@gancevichi.edu.by

Тел:+ 3751646 6-77-13

©Детский сад № 7 г. Ганцевичи, 2019